Кандыдат культуралогіі, дацэнт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту Ян
Трацяк з даўна займаецца гісторыя рэлігіі і канфесійнага руху ў
Беларусі.
Кандыдат
культуралогіі, дацэнт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту Ян Трацяк з
даўна займаецца гісторыя рэлігіі і канфесійнага руху ў Беларусі. Ён
з’яўляецца аўтарам шматлікіх навуковых публікацыяў на гэтую тэму, між
іншым, «Беларускае каталіцкае духавенства ля вытокаў сацыякультурнай
ідэнтыфікацыі» ды «Беларускае каталіцкае духавенства ў сацыякультурным
працэсе першай паловы ХХ ст».
Першая з іх распавядае пра фактары, якія давялі каталіцкіх святароў
да беларускасці. «А гэта не быў просты шлях, бо неяк так традыцыйна
склалася, што каталіцтва асацыявалася з польскасцю. А тут раптам у
асяроддзі каталіцкага духавенства ўзнікае плынь прыхільная для
беларускасці», – гаворыць Янка Трацяк.