Як размаўляць з блізкімі, якія вераць прапагандзе?
2022-04-05 19:04
На вайне маўчанне — зусім не золата. І не толькі на вайне. Ваенныя злачынствы і парушэнне правоў чалавека здзяйсняюцца пад уплывам прапаганды — з маўклівага ўхвалення апрацаванай гэтай прапагандай большасці. А значыць, барацьба з прапагандай — гэта барацьба з вайной.
Як размаўляць з блізкімі, якія вераць прапагандзе? Абмяркоўваем гэта з Зарынай Сарокінай з "Сумленных людзей". Нядаўна ініцыятыва адкрыла сайт, які дапаможа знайсці аргументы супраць масавага абалваньвання.
Агучым і прааналізуем гэтыя аргументы.