Як саткаць свой „абудзённік” супраць бедаў?
2020-08-05 13:16
Маецца ў беларусаў традыцыя: падчас навалы, вайны ці нястачы ткаць „абудзённікі” – ручнікі ці палотны.
Гэтую традыцыю падхапілі сябры „Студэнцкага этнаграфічнага таварыства”, каб сабраць сродкі на аплату арэнду офіса ў Менску. Кажа сузаснавальніца арганізацыі Наста Глушко:
– Калі рабіўся ручнік-абудзённік ці палатно, яго трэба было, пры некаторых умовах за суткі, зрабіць або за светлавую частку дня. Усе дзяўчаты і жанчыны з вёскі ў поўнай цішыні, часам нават узрост абмяжоўваўся, толькі старушкі і маладыя дзяўчаты, якія яшчэ не маюць дзяцей і не замужам, альбо ўсе маглі быць. Карацей праз такую фізічную і душэўную пакуту ты нібыта ратуеш гэтым самым вось такі каласальны выкід энергіі ў сусвет, ратуеш сваю вёску ад нейкай бяды. Падобная з’ява ў нас зафіксавана на Гарадзеншчыне, апошні такі ўсплёск моцны, вось гэтых магічных дзеянняў жаночых адбываўся як раз падчас вайны.
Падтрымаць „Студэнцкае этнаграфічнае таварыства” можна далучыўшыся да майстар-класаў па фітагабеленах або непасрэдна праз сайт арганізацыі: set.ethno.by
Беларускае Радыё Рацыя