- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Алесь Камоцкі - нарадзіўся 9 чэрвеня 1958 года ў Барысаве. У 1975-1976 навучаўся ў музычнай вучэльні па класе кларнета (Маладзечна). У 1977-1979 гадах служыў у войску. У 1986 годзе скончыў філасофскі факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Жыве ў Мінску. Дыскаграфія: альбомы — „Першы сшытак” (1986), „Зорка спагады” (1999, на вершы Рыгора Барадуліна), „Псальмы” (2000, на вершы Рыгора Барадуліна), „Асяніна” (2001, на філасофскія вершы Ганада Чарказяна ў перакладзе Р. Барадуліна), „Дым” (2002), „Дом” (2003), „Дах” (2006), „З бацькоўскай кружэлкі” (2008), супольныя праекты — „Як усё ў жыцці” (1998, на творы Уладзіміра Жылкі), „Віно дажджоў” (2002, на творы Уладзіміра Караткевіча), „Паравіны году” (2003, песні ў выкананні Змітра Вайцюшкевіча), „Бывайце здаровы! Bella Ciao” (2004, італьянскія песні па-беларуску, беларускія — па-італьянску), „Месяц і сонца” (2004, японскія песні па-беларуску), „Тое, што трэба” (2008, песні ў выкананні Змітра Вайцюшкевіча).