Як выглядала полацкая княгіня ХІ стагоддзя? Выстава «Строй» Кацярыны Ваданосавай. Упершыню ў Польшчы
2024-08-28 19:01
Вы зможаце даведацца, што магла насіць юная каралева Бона ці шляхцянка часоў Паўстання 1863-1864 гг., а таксама - колькі мільёнаў крыжыкаў трэба вышыць, каб рэканструяваць традыцыйную беларускую кашулю з мястэчка Калінкавічы... На аўтарскай выставе Кацярыны Ваданосавай.
Залататканыя шаўковыя стужкі, гарсэты і крыналіны, неверагодна выкшталцоныя прадметы гардэроба беларускіх сялянак, на стварэнне якіх сыходзяць месяцы, і нават гады працы - усё гэта вы зможаце пабачыць у межах выстаўкі.
Кожны строй – гэта не толькі мастацкі твор, але і вынік навуковага даследавання. Яны выкананыя з выкарыстаннем аўтэнтычных тэхнік працы з тэкстылем, такіх, як вышыўка, ткацтва, шытво, крой, вязанне і пляценне. Кожны элемент адзення і аксесуар мае адпаведнік у гістарычных крыніцах. Натхніцеся талентам і густам нашых продкаў!
Кацярына Ваданосава — майстрыха гістарычных і традыцыйных беларускіх строяў і тэхнік працы з тэкстылем, заснавальніца Школы традыцыйнага строя ў Беластоку, гісторык і рэлігіязнаўца, тэлевядучая, журналістка, спявачка і грамадская дзяячка. Апошнім часам яна таксама - шыкоўны голас
некаторых аўдыёкніг, агучаных Фондам
Kamunikat.org.
Упершыню ў Польшчы прадстаўляе калекцыю беларускіх гістарычных і традыцыйных строяў ручной работы і вядзе нас праз розныя часы і эпохі: ад ранняга Сярэднявечча да пачатку ХХ стагоддзя.
Упершыню ў Польшчы прадставіць калекцыю беларускіх гістарычных і традыцыйных строяў ручной работы і правядзе наведвальнікаў праз розныя часы і эпохі: ад Ранняга Сярэднявечча да пачатку ХХ стагоддзя.
Урачыстасць адбудзецца 5 верасня 2024 года а 12:00 у сядзібе Muzeum Rolnictwa im. ks. Krzysztofa Kluka w Ciechanowcu, przy ul. Pałacowej 5, 18-230 Ciechanowiec.
Арганізатары - Muzeum Rolnictwa im. ks. Krzysztofa Kluka w Ciechanowcu і Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку.