Як звольнілі галоўнага лекара пасьля рэпартажу Tut.by. Падкаст доктара Мартава
2022-02-14 11:47
Шосты эпізод падкаста доктара Ўладзімера Мартава «На вайне з COVID-19» пра першую хвалю каранавірусу ў Беларусі.
Доктар-рэаніматоляг Уладзімер Мартаў, былы загадчык аддзяленьня анэстэзіялёгіі і рэанімацыі Віцебскай бальніцы хуткай дапамогі, адным зь першых у Беларусі адкрыта расказаў пра рэальную сытуацыю з каранавірусам. Вясной 2021 году зь лекарам не працягнулі кантракт, бо ён адкрыта гаварыў аб праблемах у мэдыцыне і ў краіне.
Пра што вы даведаецеся ў шостым выпуску
Сартаваньне: адбор безнадзейных і палаты для тых, хто памірае
Першыя інтэрвію пра пандэмію ў Беларусі
Звальненьне галоўнага лекара пасьля рэпартажу TUT.BY
Неэфэктыўная «кітайская» хімія ў лячэньні ковіду
Наступны эпізод падкасту — праз тыдзень. У ім пачуеце:
Як доктар Мартаў і ягоная жонка хварэлі на ковід
Сьмерць загадчыка катэдры ЛОР-хваробаў і ягонай жонкі
Чаму людзі, якія перажылі ковід, паміралі ад ускладненьняў ад лячэньня
Пра дырэктыўны характар ковіднай статыстыкі
Як улады абвясьцілі перамогу над ковідам
І чаму сярод узнагароджаных мэдыкаў не было доктара Мартава