be

Якавенка Васіль

Якавенка Васіль

Васіль Якавенка, нарадзіўся 05.05.1936 г. у вёсцы Пажыхар Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і.

У 1956 г. скончыў Беларускі індустрыяльны тэхнікум па спецыяльнасці геолаг. Служыў у Савецкай Арміі (1956-1958). Працаваў майстрам, тэхнікам, інжынерам у розных геалагічных партыях і праектных інстытутах рэспублікі, рэдактарам на Беларускім радыё. У 1966 г. завочна скончыў БДУ. У 1972-1977 гг. - рэдактар аддзела навукі і мастацтва, аддзела нарыса і публіцыстыкі часопіса «Полымя». У 1977-1978 гг. - сакратар праўлення Саюза кінематаграфістаў БССР. З 1990 г. - прэзідэнт Беларускага сацыяльна-экалагічнага саюза «Чарнобыль». Сябра СП СССР з 1977 г.

У друку выступае з 1957 г. (газета «Гомельская праўда»), з мастацка-публіцыстычнымі творамі з 1962 г. (газета «Калгасная праўда»). Піша на беларускай і расейскай мовах. Аўтар кніг нарысаў «Земля, открытая нами» (1971), «Пробны камень» (1974), «Пакуль сонца ў зеніце» (1977), «Дайсці да ладу» (1985), падарожнага эсэ «Вясковыя дыспуты» (1987), «Другой зямлі не будзе» (1989).

З М. Місюком напісаў п'есу «Вер таму, хто выпакутаваў» (першапачатковая назва «Персона нон грата», пастаўлена ў 1981).

Памёр Васіль Якавенка 22.01.2018.

Якавенка Васіль. Выданьні

Як знайсці духоўнасць і гармонію ў грамадстве
pdf

Як знайсці духоўнасць і гармонію ў грамадстве


Якавенка Васіль

Аўтар даследуе тэму гарманічнага развіцця этнасаў, нацый у суверэнных дзяржавах, разглядае ўмовы для далейшага росквіту або, наадварот, заняпаду, дэградацыі і знікнення еўрапейскай цывілізацыі. Друкуецца калектыўны зварот, падрыхтаваны аўтарам у 2012 годзе і накіраваны ў дзейныя еўрапейскія структуры.... Болей »

Прывіды Шанхая над Свіслаччу
pdf

Прывіды Шанхая над Свіслаччу

эсэ, гутаркі, артыкулы
Якавенка Васіль

Кніга мастацкай публіцыстыкі «Прывіды Шанхая над Свіслаччу» — гэта прылюдны — у спрэчках, дыскусіях — пісьменніцкі роздум пра тое, адкуль наша гаспадарства і без чаго беларусу сёння няма як жыць. Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў.... Болей »

Нячывелле
pdf

Нячывелле

Апавяданні, публіцыстыка, дакументы
Якавенка Васіль

Новая кніга пісьменніка Васіля Якавенкі — гэта па-грамадзянску шчыры, і патрыятычна-ўзвышаны водгук на падзеі свайго часу. Зборнік складаецца з двух раздзелаў. У першым, асноўным, раздзеле — апавяданні, нарысы, інтэрв’ю, публіцыстычныя артыкулы з канца 80-х гадоў мінулага стагоддзя да апошняга часу.... Болей »

Пакутны век
pdf mp3

Пакутны век

Трылогія
Якавенка Васіль

Трылогія "Пакутны век" пашырае і працягвае тэму гістарычнага рамана "Надлом". Твор прысвечаны драме і трагедыі станаўлення тутэйшых як нацыі і перакідвае мост з нашых дзён у далёкую мінуўшчыну. Шырокі спектр гістарычных персанажаў - ад Р. Скірмунта, В. Захаркі да Б. Кіта. У эпізодах: Л. Геніюш, Н. Арсеннева... Болей »

Надлом
pdf

Надлом

Раман
Якавенка Васіль

“Раман “Надлом” – твор псыхалягічны, жывы, увабраў у сябе шмат падзей і багата чаго закранае. Ён прысьвечаны драме і трагедыі беларускага нацыянальнага адраджэньня, неаднаразовыя спробы якога былі ў ХХ стагодзьдзі. Сярод пэрсанажаў - рэальныя гістарычныя асобы, якім собіла аказацца ў віры падзей. У цэнтры... Болей »

Крушэнне на ростані
pdf

Крушэнне на ростані

Эсэ, артыкулы, гутаркі
Якавенка Васіль

У кнігу сацыяльна актыўнага пісьменніка Васіля Якавенкі ўключаны выбраныя публіцыстычныя творы, напісаныя ім у гады пасля чарнобыльскай катастрофы. Яны прысвечаны як гэтай найвялікшай у свеце трагедыі, так і шматлікім пытанням экалогіі, маралі, этыкі, нацыянальнай культуры і духу беларускай супольнасці... Болей »

Чорная ружа

Чорная ружа

Казкі
Якавенка Васіль

Гэтыя казкі разлічаны на дзяцей і дарослых. Яны напісаны аўтарам на пачатку 80-х гадоў. "Чорная ружа" была змешчана ў часопісе "Маладосць", а дзве астатнія казкі раней не друкаваліся па палітычных або цэнзурных матывах: палохаў падтэкст твораў. Цяпер, бадай, няма той боязі дый героі казак змяніліся.... Болей »

Дзеяслоў 42
pdf

Дзеяслоў 42

Літаратурна-мастацкі часопіс

* “Вера ўмацавала маю душу...” Гутарка Андрэя Масквіна з Рыгорам Барадуліным. * “Полацкія лабірынты яшчэ падораць нам сенсацыйныя адкрыцьці!” Гутарка Асі Паплаўскай з Уладзімерам Арловым. * Рэцэнзіі Марыны Весялухі, Алены Карп і Вітаўта Мартыненкі на кнігі Тацяны Нілавай, Андруся Белавокага... Болей »

Беларусь (часопіс) 10 (598) 1988

Беларусь (часопіс) 10 (598) 1988

штомесячны грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс

Энергія юных сэрцаў Асмалоўская Ірына, Сілуэты сезона Берасцейнь С., Чым жыве музычны свет? Вітка Васіль, Стоп-кадр Ганчароў Юрый, Хлеб наш надзённы Гроднеў Мікола, Дакуль гаснуць ліхтарам Дубінка Вячаслаў, Даматканы ручнік за... рубель Жук Віктар, Пытанне самому сабе ... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org