Якое радыё слухаюць жыхары Гародні?
2020-05-05 16:44
У Беларусі, як і па ўсім былым савецкім лагеры, 5 траўня адзначаецца Дзень Друку, а 7 траўня будзе таксама адзначацца Дзень Радыё.
Падчас невялікай апытанкі жыхары Гародні распавялі, якое радыё яны слухаюць.
– Радыё слухаю ў асноўным у машыне, прычым апошнім часам вельмі рэдка, таму што перайшла на падкасты. Там магу выбраць сабе музыку па густу, нейкія адукацыйныя лекцыі. – У мяне ў прынцыпе галоўныя тры радыё – “Радыё Рацыя”, “Народнае Радыё” і “Радыё-Рокс”.
РР: Чаму вы менавіта гэтыя хвалі выбіраеце?
– Сапраўдныя навіны і добрую музыку сваёй радзімы я слухаю на “Радыё Рацыя”. Іншыя свае патрэбы задавальняю іншымі станцыямі. “Народнае Радыё” – гэта музыка майго дзяцінства і юнацтва. “Радыё-Рокс” – гэта фонавая музыка, якая грае пераважна на працы. – Радыё я слухаю з самога дзяцінства, можна так сказаць, прычым гэта была як і дзяржаўная радыё-кропка, якая была ў нашым доме, так і радыё галасы, якія называліся “Голас Амерыкі”, “Бі-Бі-Сі”, “Нямецкая хваля” і г.д.
Гарадзенскія незалежныя СМІ, якія засталіся пасля закрыцця выданняў “Біржа Інфармацыі” ды “Пагоня”, – гэта беларускамоўнае інтэрнэт-выданне Hrodna.life ды “Газета Слонімская”. Незалежнага мясцовага радыё ў рэгіёне няма, есть толькі дзяржаўныя станцыі.
Беларускае Радыё Рацыя