- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Іван Навуменка вядомы сваімі кнігамі апавяданняў, аповесцей, раманаў, а таксама літаратуразнаўчымі працамі «З глыбінь жыцця», «Янка Купала», «Пісьменнікі-дэмакраты». У новай літаратуразнаўчай кнізе «Якуб Колас. Духоўны воблік героя» ён працягвае пачатае кнігай «Янка Купала» даследаванне важнай і надзеннай для нашага літаратуразнаўства праблемы паказу чалавека, духоўнага вобліку літаратурнага героя. Кніга напісана добрай мовай. Спадзяёмся, што яе з цікавасцю і карысцю для сябе будуць чытаць не толькі выкладчыкі літаратуры і студэнты але і шырокае кола чытачоў.