- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сяброўства Уладзіміра Калесніка з Янкам Брылём пачалося яшчэ ў часы вайны. Менавіта тады лёс звёў іх у партызанскім атрадзе. Сяброўства гэтае доўжылася да апошніх дзён. Сябравалі сем’ямі. Не было таямніцаў, не было чагосьці, што б засталося па-за ўвагай даследчыка. Прыватнае жыццё, частыя сустрэчы на літаратурнай ніве, супольныя выезды, супольныя праекты (“Між тых палёў...”, “Мы з вогненай вёскі”). Жыццё Янкі Брыля было для Уладзіміра Андрэевіча, як адкрытая кніга. Кніга Уладзіміра Калесніка “Янка Брыль. Нарыс жыцця і творчасці” – грунтоўны аналіз постаці творцы ў кантэксце гістрарычных падзеяў. Тут і цікавыя здарэнні з прыватнага жыцця, і творчы пошук, і сталенне Брыля, як пісьменніка, уплыў зменаў у грамадстве і гістарычных завірухаў на творчасць. Кніга адрасавана шырокаму колу чытачоў. (Н.Г.)