- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Янка Купала і Слонімшчына – чарговае выданьне аўтарства слонімскага журналіста і краязнаўцы Сяргея Чыгрына. Сяргей Чыгрын спрабуе паказаць тыя сувязі Слонімшчыны з беларускім “песьняром” Янкам Купалам, якія нябачнымі ніцямі праходзяць праз лёс гэтага краю. І няхай паэт ня жыў і не нарадзіўся на Слонімшчыне, ягоны паэтычны і грамадзкі даробак стаў той асновай, якая нарадзіла цэлы вянок вершаў, дала зачын беларускасьці і гонару за сваё. Яшчэ пры жыцьці паэта ў 1927 годзе слонімскай вёсцы Кракотка дзейнічала створаная Таварыствам Беларускай Школы бібліятэка імя Янкі Купалы. Пьесы і творы Купалы леглі ў аснову тэатральных пастановак, якія ладзіліся на Слонімшчыне. А колькі маладых гарачых сэрцаў запаліла паэзія Янкі Купалы. Многія натхнёныя яго творчасьцю таксама браліся за пяро і дзякуючы гэтаму паўставалі прысьвячэньні “песьняру” якія рабілі маладыя слонімскія хлопцы і дзяўчаты. (З.К.)