be

Янка Купала

Станкевіч Станіслаў
на 100-ыя ўгодкі ад нараджэнбня

Аўтар гэтае кнігі сваёй галоўнай мэтай паставіў належна адзначыць 100-ыя ўгодкі ад нараджэньня найвялікшага беларускага нацыянальнага паэта Янкі Купалы шляхам дакумэнтальнага зьняпраўджаньня ўсіх хвальшаваньняў Купалавае творчасьці, робленых у Савецкім Саюзе, ды выявіць Купалаў еупраціў і супрацьдзеяньні гэтай саветызацыі. Апрача гэтага, ня менш важным сваім заданьнем аўтар уважаў паказаць, як пасьля трагічнае Купалавае сьмерці ў 1942 годзе лігаратурная спадчына Янкі Купалы жыватвОрна ўплывала на творчасьць настуйяых пакаленьняў беларускіх паэтаў і пісьменьнікаў, ды як гэтыя апошнія прагна выкарыстоўвалі гэтую спадчыну для свайго ідэйнага нацыянальнага ўзбраеньня. У сваёй працы аўтар сустракаўся зь немалымі цяжкасьцямі, бо ў вабставінах эміграцыі, у якіх ён працаваў, не заўсёды ўдавалася ў бібліятэках Захаду знайсьці патрэбныя матарыялы. Усё-ж кніга дае магчымасьць зразумець эпахіяльную ролю Янкі Купалы й ягонае творчасьці ў нацыянальным жыцьці беларускага народу. (Слова ад аўтара, фрагмэнт)

Каталёг: Каталёг БГТ
Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Выдавецтва газэты Беларус
  • Месца выхаду: Нью-Ёрк
  • Дата выхаду: 1982
  • Выдавец: Выдавецтва газэты Беларус
  • Памеры: 146с., 21см
  • Катэгорыя: Літаратуразнаўства
  • Copyright: © 1982 by Станіслаў Станкевіч
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 1454
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org