Еўрарадыё запіша аўдыёкнігу «Па што ідзеш, воўча» Евы Вежнавец
2021-11-28 17:17
Еўрарадыё запіша аўдыёкнігу "Па што ідзеш, воўча" Евы Вежнавец. Сёлета пісьменніца выйграла прэстыжную літаратурную прэмію Гедройца. Запіс кнігі — спецпрыз ад нашай радыёстанцыі.Плануецца, што кнігу прачытае акторка
Алена Зуй-Вайцяхоўская. Яна вядомая не толькі акторскімі працамі, але і песняй "Шчучыншчына", кліп на якую летась стаў вірусным.
Пасля публікацыі кніга будзе дасяжная да праслухоўвання цягам 5 гадоў.
Прэмію Гедройца за лепшую беларускую кнігу сёлета ўпершыню ўручылі не ў Беларусі. Цырымонія адбылася ў
26 лістапада ў Варшаве.
Галоўны прыз (яго памер не агучваецца) упершыню атрымала пісьменніца-жанчына.
Ева Вежнавец (сапраўднае імя —
Святлана Курс) кажа, што не спадзявалася на такі паварот падзеяў.