Youtube выдаліў і вярнуў апошнюю сэрыю «Масяні» пра Санкт-Марыюбург
2022-07-23 16:14
Мультфільм выдалялі нібыта праз скаргу некага «Собалева».Пра гэта сёньня ранкам паведаміў у Facebook аўтар «Масяні»
Алег Куваеў. Ён патлумачыў, што пляцоўка цалкам выдаліла сэрыю праз скаргу. Той меў прэтэнзіі да аўтарскіх правоў, нібыта Ісакіеўскі сабор у мультфільме змаляваны з ягонага фотаздымка.
«Хаця там проста франтальны выгляд Ісакія. Любы, хто яго сфатаграфаваў, можа так паскардзіцца», — абурыўся аўтар.
Празь некалькі гадзін мультфільм зноў стаў дасяжны на Youtube.