- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
Маланакладнае выданне жыхароў мікрараёна Усход, якое выходзіць пры падтрымцы суполкі Усход-2 Партыі БНФ. Мэтавая група – жыхары мікрараёна Усход (раён “Юбілейкі”). Тэматыка: лакальныя праблемы мікрараёна: добраўпарадкаванне, капрамонты, асвятленне, ЖКГ. Газета вызначаецца актыўнай зваротнай сувяззю з чытачамі, якія дасылаюць артыкулы, падказваюць тэмы для новых нумароў, дапамагаюць у распаўсюдзе. Акрамя выдання газеты рэдакцыя рыхтуе скаргі і дапамагае збіраць подпісы пад зваротамі жыхароў у органы ўлады з патрабаваннем вырашыць тыя ці іншыя праблемы. Друкуецца з ліпеня 2008г. Перыядычнасць: 1 раз на месяц.