- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
У межах кампаніі “Наша мова” актывісты гісторыка-культурнага аб’яднання “Харугва” і АРР “Дзедзіч” падрыхтавалі ў гэтыя цёплыя дні акцыю “Мова дзеткам” для маленькіх жыхароў Берасця. Дзяцінства – цудоўны, прыемны і пяшчотны час у жыцці чалавека. Калісьці матуля і тата чыталі нам казкі перад сном. Казачная гісторыя сканчалася перамогай дабра, вясёлай песняй, добрымі ўчынкамі, старэйшыя дапамагалі меньшым, дабро перамагала зло.