- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пакуль адны жыхары старанна прыбіраюць і наводзяць прыгажосць, іншыя гадзяць ў сябе пад носам! Прыбіраючы на лесвічнай пляцоўцы ў чарговы раз кінутыя кімсьці паперкі, я вырашыла пашукаць інфармацыю пра тое, хто ж павінен за ўсім гэтым сачыць, акрамя саміх жыхароў? Па законе, лесвічныя пляцоўкі павінны мыць прыбіральшчыцы. Але калі глядзець больш глыбока, то ў першую чаргу чысціня пад'ездаў залежыць ад маральнасці саміх жыхароў. Бо прыбіральніцы - гэта ,як правіла, пажылыя жанчыны – пенсіянеркі, і працуюць яны за жабрацкую зарплату. Маладыя і амбіцыйныя на такую працу не пойдуць, адпаведна рабочых рук у ЖЭСе не хапае!