- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Месца правядзення – ужо знаёмая берасцейцам пляцоўка «Дзедзіча» па вуліцы Маякоўскага, 46. Сутнасць заключаецца ў тым, каб усе ахвотныя даведаліся пра тое, як забаўляліся і бавілі час беларусы ў безінтэрнэтны час. «Любоўны гармідар» пачнецца з імправізаванай «латарэі» – будзе адбывацца фармаванне пар з тых, хто прыйшоў асобна, бо беларускія танцы - занятак парны. Далей пройдуць майстар-класы па традыцыйных танцах, якія будуць чаргавацца з актыўнымі народнымі гульнямі. Пасля майстар-класаў будзе абрана пара, якая лепш за ўсіх засвоіла мастацтва беларускага танца. У свабоднай і нязмушанай абстаноўцы берасцейцы змогуць далучыцца да традыцыйнай культуры ў яе сучасных праявах, а таксама паслухаць сапраўдную беларускую дуду.