Юлія Собаль: Нават без фінансавання, нашая школка ўсё адно будзе працаваць
2022-07-30 18:52
У Беластоку другі год працуе нядзельная школка для дзяцей беларускай дыяспары ў Беластоку. Тут дзеці развучваюць беларускія народныя песні, знаёмяцца з абрадамі календарных народных святаў, вучаць на памяць вершы.
Выкладчыца школкі Юлія Собаль кажа, што калі нават не будзе фінансавання, усё адно школка будзе працаваць.
– Працуючы над купальскім цыклам, мы працавалі ўжо задарма. Але мне гэта падабаецца. Дзеці ходзяць, то мы працавалі. У наступным навучальным годзе можа нешта зменіцца. Але нават калі не будзе фінансавання, мы будзем працаваць з дзецьмі, нават задарма.
Зараз вучні школкі на летніх вакацыях. Заняткі пачнуцца напачатку верасня. У мінулым навучальным годзе на заняткі прыходзілі ад 17 да 25 дзяцей. Школкай апякуецца фонд сацыяльных, культурных і адукацыйных ініцыятываў «2020».
Беларускае Радыё Рацыя