be

Юрэвіч Лявон

Юрэвіч Лявон

Лявон Юрэвіч нарадзіўся 30 чэрвеня 1965 г. у Менску. Скончыў Менскі пэдагагічны інстытут (1990), вучыўся ў асьпірантуры Інстытуту літаратуры Акадэміі навук Беларусі (1990—1993). З 1993 г. жыве ў ЗША. Працуе ў Нью-ёрскай публічнай бібліятэцы. Мае навуковыя ступені магістра філялёгіі і магістра бібліятэчнай справы. Сябра Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Нью-Ёрку, а так сама рэдакцыйнай калегіі часопісу «Запісы БІНІМ» і кніжнай сэрыі «Беларуская Мэмуарная Бібліятэка». Радны БНР.

Л. Юрэвіч дасьледуе беларускую культуру й літаратуру на эміграцыі.

Саўкладальнік бібліяграфіі «Францішак Скарына: жыцьцё і дзейнасць» (Менск, 1995), падрыхтаваў да выдання кнігі: Барыс Рагуля «Беларускае студэнцтва на чужыне» (Лёндан ( Канада); Нью-Ёрк, 1996; Менск, 2006), «Эквівалент: Зборнік эміграцыйнай гістарычнай прозы» (Менск, 2005), «Каханы горад: Зборнік эміграцыйнае ваеннае прозы» (Менск, 2006), а таксама зборы працаў Уладзімера Дудзіцкага «Напярэймы жаданьням» (Нью-Ёрк, 1994) і «Творы» (Менск, 2010), Міколы Цэлеша «Хмары над Бацькаўшчынай» (Нью-Ёрк, 1995), Лявона Крывічаніна «Беларусізацыя пад №» (Нью-Ёрк, 1998); Юркі Віцьбіча «Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі» (Нью-Ёрк, 1996; Смаленск, 2007) і «Лшоно Габоо Бійрушалайм: даваенная проза» (Менск, 2011), Антона Адамовіча «Творы» (Нью-Ёрк, 2003). Браў удзел у працы над выданьнямі: Мікола Панькоў «Хроніка беларускага жыцьця на чужыне 1945-1984» (Мінск, 2001), Зора і Вітаўт Кіпелі «Belarusian Publications in the West: bibliography» (New York, 2004); «Беларускі і беларусаведны друк на Захадзе: асобныя выданьні. Бібліяграфія» (Нью-Ёрк, 2003); «Belarusian publishing in the West: a bibliography» (New York-Warsaw, 2006).

Аўтар кніг: «Архіўная кніга» (Нью-Ёрк, 1997); «Жыцьцё пад агнём: Партрэт беларускага ваеначальніка і палітычнага дзеяча Барыса Рагулі на фоне яго эпохі» (Менск, 1999), «Камэнтары: Літаратуразнаўчыя артыкулы» (Менск, 1999), «Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі» (Нью-Ёрк, 1999), «Вырваныя бачыны: Да гісторыі Саюзу Беларускай моладзі» (Менск, 2001), «Літаратурны рух на эміграцыі» (Менск, 2002), «Мэмуары на эміграцыі» (Менск, 2005), «Летапісны звод сусьвету Чалавека Сьведамага: Гісторыя газэтаў «Бацькаўшчына» й «Беларус» (1947—2000)» (Менск, 2006), «Шматгалосы эпісталярыюм» (Менск, 2012), суаўтар кнігі «Вяртання маўклівая споведзь» (Менск, 1994).

Аўтар артыкулаў у амэрыканскіх энцыкляпэдыях.

Юрэвіч Лявон. Выданьні

Кніга могілак. Беларускія пахаванні ў свеце 140zł

Кніга могілак. Беларускія пахаванні ў свеце

Альбом-даведнік
Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон

Матэрыялы для альбома- даведніка «Кніга могілак. Беларускія пахаванні ў свеце» — 49-й кнігі ў серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны» — ад пачатку 1990-х гадоў з дапамогай дзясяткаў зацікаўленых асоб збіраліся ў Беларускім інстытуце навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку. Выданне ахоплівае беларускія пахаванні ў 13 краінах... Болей »

Макар Краўцоў (Касцевіч)
pdf

Макар Краўцоў (Касцевіч)


Юрэвіч Лявон, укладальнік

Зборнік "Макар Краўцоў (Касцевіч)" — і першае кніжнае выданне выбраных твораў пісьменніка, і спроба першага аднаўлення яго біяграфіі. Кніга адлюстроўвае разнастайную (паэтычную, літаратурна-крытычную, публіцыстычную, мемуарную) спадчыну Макара Краўцова (Касцевіча), а таксама распавядае пра пакручасты... Болей »

Мікола Равенскі
pdf

Мікола Равенскі


Юрэвіч Лявон, укладальнік

Зборнік “Мікола Равенскі” — першая кніга, прысвечаная жыццю і творчасці выбітнага кампазітара, аўтара музыкі да песні “Люблю наш край” і гімна “Магутны Божа”. Лёс дзеяча адлюстраваны ў яго аўтабіяграфічных і даследчых тэкстах, а таксама ва ўспамінах суродзічаў як міжваеннага, гэтак і паваеннага-эміграцыйнага... Болей »

Газеты “Бацькаўшчына” і “Беларус”. Выбранае
pdf

Газеты “Бацькаўшчына” і “Беларус”. Выбранае

Да 70-годдзя газеты “Беларус”(1950–2020)
Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон, укладанне, падрыхтоўка тэкстаў, суправаджальныя тэксты, агульнае рэдагаванне, каментары

Чацвёртая кніга ў падсерыі “Спадчына: агледзіны” серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” прысвечаная дзвюм найбуйнейшым беларускім эміграцыйным перыёдыкам — газетам “Бацькаўшчына” і “Беларус”. Яны аб’ядноўвалі раскіданых па розных краінах суродзічаў, але, галоўнае, фармавалі і фармулявалі супольнае бачанне нацыянальнага... Болей »

Хронікі БІНіМу
pdf

Хронікі БІНіМу

Гісторыя Беларускага інстытуту навукі і мастацтва ў дакументах, лістах і ўспамінах
Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон

Кніга прысвечаная 65-гадовай гісторыі Беларускага інстытуту навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку. Пра дзейнасць адной з найстарэйшых існых сёння эміграцыйных інстытуцый распавядаюць лісты, успаміны, пратаколы і іншыя дакументы з архіваў двух старшыняў — Вітаўта Тумаша і Вітаўта Кіпеля. Праблемы і дасягненні... Болей »

Літштудыі
pdf

Літштудыі


Юрэвіч Лявон

Кніга складаецца з літаратуразнаўчых нарысаў, прысвечаных розным жанрам, аўтарам і творам айчыннага пісьменства. Сярод аб’ектаў цікавасці даследчыка беларускай эміграцыі і архівіста з Нью-Ёрка — творчасць З. Бядулі, Ю. Віцьбіча, Я. Дылы, У. Караткевіча, Р. Крушыны, В. Ластоўскага, Я. Юхнаўца і іншых.... Болей »

Кантакты: Сіла прыцягнення Бацькаўшчыны
pdf

Кантакты: Сіла прыцягнення Бацькаўшчыны

Да 90-годдзя Янкі Запрудніка
Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон - укладанне

Кніга “Кантакты: сіла прыцягнення Бацькаўшчыны” — 30-я ў серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” — прысвечаная 90-годдзю беларускага дзеяча ў ЗША, гісторыка і журналіста Янкі Запрудніка. Выданне заснаванае на архівах юбіляра, што захоўваюцца ў БІНіМе (ЗША) і БДАМЛМ (Беларусь), а таксама зборах газеты “Беларус”.... Болей »

Эмігрант Францыск Скарына, ці Апалогія
pdf

Эмігрант Францыск Скарына, ці Апалогія


Юрэвіч Лявон

Гэтая кніга беларускага архівіста з ЗША Лявона Юрэвіча “Эмігрант Францыск Скарына, ці Апалогія” адлюстроўвае разнастайнасць даследавання, рэпрэзентацыі і спадчыннасці справы беларускага першадрукара на эміграцыі. Пад адной вокладкай можна знайсці і скарыназнаўчыя тэксты беларусаў часоў міжваеннай Прагі... Болей »

Рада БНР (1982—1997)
pdf

Рада БНР (1982—1997)

Падзеі. Дакументы. Асобы
Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон

Кніга прысвечаная дзейнасці беларускага дзяржаўнага прадстаўніцтва ў эміграцыі часоў кіравання Язэпа Сажыча (1917—2007). Гэтае выданне — храналагічны і зместавы працяг папярэдніх: “Рада БНР (1947—1970)” (Мінск, 2013) і “Рада БНР (1970—1982)”. Публікуюцца пратаколы, дакументы з дзейнасці Рады БНР 1980-х... Болей »

Рада БНР (1970–1982)
pdf

Рада БНР (1970–1982)

Падзеі і дакументы
Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон

Кніга «Рада БНР (1970–1982): Падзеі і дакументы» (23-я ў серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны») прысвечана беларускаму дзяржаўнаму прадстаўніцтву ў выгнанні часоў кіравання Вінцэнта Жук-Грышкевіча (1903–1988). Гэта храналагічны і зместавы працяг папярэдняга выдання «Рада БНР (1947–1970): Падзеі. Дакументы.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org