Юрыст Павал Сапелка: «Пакараньне для Насты – тэатральны жэст»
2022-07-14 20:10
«Такога кшталту тэатральныя жэсты — відавочна, каб запужаць, зламаць». Юрыст Павал Сапелка камэнтуе прысуд Насьце і Зьмітру Дашкевічам.
Сёньня Зьмітру прысудзілі 1,5 года калёніі, Насьце — 3 гады «хатняй хіміі» (пракурорка прасіла па 1,5 года зьняволеньня для абодвух). Што азначае «хатняя хімія» для шматдзетнай маці і чаму юрыст Сапелка называе паводзіны пракуроркі і судьдзі «тэатральным жэстам».