Юрый Жыгамонт выдаў кнігу пра свае падарожжы па Беларусі
2021-10-17 19:51
У падарожніка-дылетанта Юрыя Жыгамонта выйшла кніга "Мястэчкі і вёскі Беларусі".
Пра гэта ён
паведаміў у сацсетках. Жыгамонт — аўтар і вядучы папулярнай перадачы "Падарожжа з Жыгамонтам" (на беларускім тэлебачанні яна выходзіла пад назвамі "Падарожжа дылетанта", "Прыгоды дылетанта" і "Новыя прыгоды дылетанта"). Ён наведваў нічым не выбітныя на першы погляд беларускія вёсачкі і ў кожнай знаходзіў багатую на падзеі гісторыю.
У гэтым своеасаблівым нататніку вандроўніка знайшлося месца і для казак ды паданняў, звязаных з паходжаннем самых розных вёсак і мястэчак па ўсёй нашай краіне.
Набыць "Мястэчкі і вёскі Беларусі" можна ў мінскай краме "Акадэмкніга".