- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэта ня вершы, праўда, рыфмаваныя з большага. Натуральна, і ня проза. Шукаць сэнс таксама ня варта. Але ў кожным “ашчэпку” ён недзе ёсьць. Рыфмы – выпадковыя, эмацыйныя, больш зададзеныя рытмікаю словаў і іхным сэнсам. Колішнім. Словы пэўныя, адпаведныя, правільныя, паводле друкаванага слоўніка (прыкладаецца). У некаторых ёсьць пэўная варыятыўнасьць, аднак, адпаведна правілам мовы, як сёньняшнім, так і Тарашкевіча. Назвы (загалоўкі) – словы на балонках (старонках) слоўніка Ластоўскага. Альфабэтная сістэма была на пачатку. Потым – выпадкова адкрытыя старонкі. Назвы на пачатку ў рускай транскрыпцыі беларускай графікаю. Мама, не чытай усё ў запар. Перачытваў і сам, і не змяніў многа, бо ішло, як ішло. І падаецца проста як атрымалася. Джэймс Джойс Эліот і яго “Уліс”... Калісьці М.Р.Гнеўка нам чытаў.... І гэта ня варта чытаць як паэму, напрыклад “Тадэвуш” ці “Анегін”. Хутчэй, як ХОКУ.