- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гісторыя Беларусі і беларускія лёсы шчыльна зьвязаныя з беластоцкай зямлёй. Беларусы-аўтахтоны стагодзьдзямі насяляюць гэты край, і таму нягледзячы на знаходжаньне Беласточчыны ў межах сучаснай Польшчы існаваньне яе ў агульнабеларускай культурнай і гістарычнай прасторы не выклікае сумневаў. Аўтар выданьня краязнавец і журналіст Сяргей Чыгрын сабраў у цэласьць імёны і прозьвішчы людзей, асобаў, што стваралі беларускую гісторыю. Адзіная лучнасьць усіх гэтых разнастайных і па-свойму адметных асобаў – гэта месца адкуль паходзяць іх карані – з беластоцкай зямлі. Складаныя лёсы беларусаў у ХХ стагодзьдзі, калі суседзі, сябры, родныя знаходзіліся па розныя бакі барыкадаў выдатна заўважныя чытаючы расповеды інтэрвію і эсэ прысьвечаныя народжаным на Беласточчыне. Важнасьць выданьня ў тым, што ў звычайную сьвядомасьць жыхароў Беларусі вяртаецца цэлы край са сваімі таленавітымі і заслужанымі для Беларусі людзьмі, а для беларусаў Польшчы – нагода паразважаць над лучнасьцю беларускай нацыі нягледзячы на межы і адлегласьці. (З.К.)