З’явіўся беларускі ютуб-канал для дзяцей „Бэйбус”
2021-10-08 21:13
Вядоўцам новага канала будзе Аляксандр „Маляваныч” Ждановіч. Аўтары абяцаюць забаўляльны, навучальны, развіццёвы кантэнт для дзяцей і бацькоў.
„Бэйбус для маленькіх гарэз і дарослых жэўжыкаў канал з клопатам і павагай, з хітрыкамі ды цікавосткамі, з пяшчотай і весялосцю”, – запэўніваюць аўтары.
На 11 кастрычніка запланаваны першы выпуск
„Казкі з Маляванычам”.