З'явіўся новы беларускі паэтычны інтэрнет-часопіс «Taubin»
2021-12-27 16:22
«Паэзія — гэта прастора любові. Гэта іншае вымярэнне слова, свабоднае ад цэнзуры, розных умоўнасцей і забарон. Мы — свабода ад нянавісці, агрэсіі і любых іншых праяў зла. Мы ― свабода», - піша каманда праекта.Праект мае за мэты спрыяць развіццю і пашырэнню беларускай паэзіі і беларускага літаратурнага працэсу; даваць аўтарам і аўтаркам прастору для выказвання; прыўносіць у свет каштоўнасць свабоды слова, роўнасці і ўзаемапавагі; усталёўваць сувязі паміж рознымі літаратурамі свету.
На старонцы ўжо ёсць публікацыі. Чытайце, пішыце і сачыце за
праектам.