- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Публіцыст і драматург Станіслаў Грынкевіч нарадзіўся 2 лютага 1902 года ў мястэчку Новы Двор Сакольскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Падляшскае ваяводства ў Польшчы). Падчас Першай сусветнай вайны жыў на Смаленшчыне, дзе вучыўся ў Дарагабужскай гімназіі. Вярнуўшыся на радзіму, паступіў на медыцынскі факультэт Віленскага універсітэта, але дыплом лекара атрымаў у Познанскім універсітэце, куды мусіў перавесціся па сямейных абставінах. Перад вайной працаваў лекарам у мястэчку Харошча пад Беластокам і ў Вільні. У 1936 годзе за выданне брашуры «Асвета» С. Грынкевіч быў арыштаваны польскай паліцыяй і зняволены на два тыдні. Неўзабаве пасля прыходу ў Вільню савецкай улады ён быў зноў арыштаваны, але здолеў уцячы з-пад канвою. Падчас Другой сусветнай вайны С. Грынкевіч жыў у Вільні, удзельнічаў у працы Беларускага нацыянальнага камітэта, спрыяў арганізацыі на Наваградчыне беларускіх партызанскіх атрадаў, якія павінны былі змагацца на два франты — і з немцамі, і з саветамі. У 1944 годзе С. Грынкевіч арыштаваны ў Вільні органамі НКУС, прывезены ў Мінск, затым у Магілёў, дзе 25 ліпеня 1945 года быў расстраляны.
   Увесь твор у адным файле