- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вялікі гетман літоўскі каторы дзень піў, не пакідаючы пакоі ў аршанскім замку. У князя Канстанціна Іванавіча быў кепскі настрой. Кепскі, як жнівеньскае надвор'е, што не змянялася ўжо колькі дзён: ліў бясконцы дождж. Вялікі гетман піў, шукаючы ў моцных напоях адзінага ратунку ад свайго неймаверна паганага настрою. Ён піў салодкую італьянскую раманею, кіслы вугорскі такай, крамбамбулю, згатаваную ўласным кухарам, гаркаватае піва з сутарэнняў аршанскага замку, салодкую мядуху з вялікакняскіх запасаў у Вільні, і духмяны крупнік з каралеўскай кухні ў Варшаве. Калі Ян Віславух, пісар земскі аршанскі, запісаў, што ў замкавых сутарэннях нічога не засталося, апрача чатырох пустых піўніцаў, князь Астрожскі разважна перайшоў на тутэйшую жытнюю гарэлку. (фрагмент)