- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга з'явілася вынікам шматгадовых археалагічных і гістарычных даслезаванняў аўтара. У ёй робіцца спроба асвятліць многія яшчэ не да канца вывучаныя моманты беларускай даўніны; прычым выказваюцца неардынарныя меркаванні па тых ці іншых пытаннях мінулага. Адкуль пайшлі беларусы, ці існуе залежнасць паміж перамяшчэннем скандынаўскіх вікінгаў і ўсходнеславянскіх русаў, як узніклі старажытныя княжацкія імёны, дзе знаходзіцца гістарычны цэнтр Слоніма (аказваецца, не там, дзе яго шукалі археолагі), хто з'яўляўся фундатарам Сынковіцкага і Маламажэйкаўскага храмаў-крэпасцей і калі на самой справе яны былі заснаваны, гістарычны лёс Жыровіцкай святыні — сусветна вядомага манастыра — вось няпоўны пералік тэм артыкулаў і нарысаў, сабраных пад адной вокладкай.