- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На працягу гісторыі канфлікты паміж Царквой і нейкімі вучонымі ўзнікалі не на ўзроўні навукі, але рэлігійнай або царкоўнай дыскусіі. Яскравым прыкладам гэтага можа быць вядомая з савецкіх падручнікаў постаць Дж. Бруно, канфлікт якога з Царквой меў не навуковы, але рэлігійны характар. Гэты чалавек прапагандаваў пантэізм (усё ёсць Богам), заклікаючы людзей да звяржэння хрысціянства, якое стаіць на пазіцыях тэізма (прырода — не Бог). Думаю, не трэба працягваць пра ўсе магчымыя грамадскія наступствы канфлікту і як падобныя праблемы вырашалі сярэднявечныя палітыкі. Пытанні аб сацыяльна важных рэлігійных канфліктах і спосабах іх вырашэння належаць не да сферы навукі і рэлігіі, але палітыкі. І тое, што атэісты вешалі на хрысціянства ярлыкі цемрашальства, мела не навуковыя, але сацыяльна-палітычныя прапагандысцкія прычыны.