„За свой горад” запускае чэленж „Ямы Берасця”
2020-07-07 17:10
„Ямы Берасця” – такі чэленж запускае арганізацыя „За свой горад”. Ён пройдзе ў два этапы і працягнецца да 20-га жніўня.
„Да ўдзелу запрашаюцца актыўныя карыстальнікі сацыяльных сетак”, – распавёў грамадскі актывіст
Ігар Маслоўскі:
– Каб прыняць удзел у нашым чэленджы жыхарам Берасця, Бярозы, Драгічына, Мікашэвіч неабходна зрабіць вельмі простыя рэчы. Зрабіць фота пашкоджанага дарожнага пакрыцця ці тратуара, каротка апісаць праблему, пазначыць яе месцазнаходжанне, там вуліцу ці пад’езд. Затым на сваёй старонцы зрабіць пост у сацыяльных сетках і пазначыць гэта хэштэгам ЯмыБерасця, ЯмыДрагічына ці ЯмыБярозы.
Кожны тыдзень па адмысловых хэштэгах актывісты будуць збіраць інфармацыю і накіроўваць яе ў адпаведныя органы ўлады.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце