- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Расійская культура як складнік “рускага свету” стагоддзямі імкнецца калі не знішчыць цалкам, то звесці да мінімуму нацыянальныя культуры народаў суседніх краін. А ў апошнія два гады да гэтай культурнай акупацыі дадалася эміграцыя ў выніку распачатых рэжымам Лукашэнкі рэпрэсій у тым ліку і па нацыянальнай прыкмеце.
Ці магчыма адмовіцца ад расійскай культуры калі не цалкам, то да ўзроўню неабходнага мінімуму? Як эміграцыя і падполле ўплываюць на беларускую культуру? Ці цяжка быць беларусам у сучасных умовах? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае культуролаг, аўтар і вядоўца ютуб-канала “Шокинг Культ” Максім Жбанкоў.