- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга з такой прыгожай назвай – вынік агульнай працы настаўнікаў, вучняў і апантаных цудоўнай ідэяй пошуку таямніц мінулага людзей шаноўнага ўзросту, якія жывуць па абодва бакі Белавежскай пушчы. Рэдактарам выдання выступае Наталля Герасімюк, адначасова аўтар аднайменнага праекту, прадуктам якога і з’яўляецца публікацыя. Гэта двухмоўнае выданне (польска-беларускае) знаёміць наз з міфамі і легендамі, звязанымі з паходжаннем назваў асобных вёсак і паселішчаў, расказвае аб далёкай мінуўшчыне, адкрываючы чароўныя таямніцы. Зборнік складзены з дзвюх частак – польскай і беларускай, - кожная з якіх прэтэндуе на самастойнасць, бо не з’яўляецца працягам папярэдняга варыянта. Пасярэдзіне – карта еўрарэгіёна, які ўключае ў сябе тры раёны беларускай тэрыторыі (Камянецкі, Пружанскі і Свіслацкі) і Гайнаўскі павет з памежнай польскай тэрыторыі. Выданне багата ілюстраванае, пры чым малюнкі зроблены не прафесійным мастаком, а амататарам, якому ўдалося знайсці той адзіна правільны мастацкі падыход, каб перадаць дух таямнічасці зместу. (Н.Г.)