Задушэнне іншадумства: схаваныя формы рэпрэсій у дзяржаўных установах культуры Рэспублікі Беларусь
2022-08-24 17:51
Беларускі ПЭН падрыхтаваў агляд пра схаваныя формы рэпрэсій у дзяржаўных установах культуры Беларусі.
Сфера культуры – з’ява шматаблічная, яна ўключае мноства інстытутаў, праектаў, узаемасувязяў і суб’ектаў. Для мэт гэтага артыкула мы засяродзімся на частцы, звязанай з арганізацыямі дзяржаўнай формы ўласнасці, адказнымі за захаванне і трансляцыю аб’ектаў матэрыяльнай і нематэрыяльнай культурнай спадчыны (музеі, бібліятэкі, экскурсійныя бюро). Гэты фокус абумоўлены нячастай увагай даследчыкаў і СМІ да пералічаных арганізацый (у адрозненне, напрыклад, ад увагі да стваральнікаў культурнага прадукту – музыкаў, пісьменнікаў і г. д.); слабасцю грамадскіх аб’яднанняў у музейных, бібліятэчных і іншых установах гэтай сферы, якія вялі б уласную статыстыку і адстойвалі правы сваіх працаўнікоў, і разам з тым сур’ёзным уплывам музеяў, бібліятэк і іншых устаноў на фармаванне культурнага далягляду нацыі (напрыклад, у правінцыі яны часта застаюцца адзіным месцам, дзе школьнік можа прыйсці на сустрэчу з пісьменнікам ці іншым дзеячам культуры, пераняць культурны досвед).
Самымі распаўсюджанымі формамі схаваных рэпрэсій у сферы культуры за перыяд 2021 года зрабіліся:
Узмацненне адміністрацыйнага кантролю
Маніпуляцыі з нагрузкай і занятасцю
Рэарганізацыя, рэструктурызацыя і інш.
Скарачэнне штатаў
Увядзенне кодэксаў працаўнікоў
Уцягванне ў рэпрэсіі (або перацягванне «са сведкі – у саўдзельнікі»)
Зачыстка недзяржаўных формаў культуры і адукацыі
Цэнзура і самацэнзура і інш.
Якія наступствы маюць гэтыя рэпрэсіі?
Дэпрафесіяналізацыя
Няроўны доступ да рэсурсаў і поўнае пазбаўленне такога доступу
Крызіс узнаўлення кадраў