- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Каля Юравічаў археолагі адкрылі самае старажытнае паселішча чалавека ў Беларусі – яно існавала прыблізна 26 тысячагоддзяў таму. Пражыўшы на стаянцы ўсяго колькі гадоў, Homo sapiens надоўга пакінуў землі будучай Беларусі. Археолагі вывучылі рэшткі жытла, якое рабілі з буйных костак маманта ды абцягвалі звярынымі шкурамі. Што прывяло першабытных людзей на гэтую зямлю і што прымусіла яе пакінуць? Чаму не дарабілі музею на месцы стаянкі? Што варта яшчэ паглядзець у Юравічах?Маскоўская навала заспела літвінаў знянацку. ВКЛ за некалькі гадоў страціла на ўсходзе каля траціны сваёй тэрыторыі. Вораг вёў наступ незвычайна вялікімі сіламі. Невядома была як іх спыніць. Паспалітае рушанне не спраўлялася з абаронай краіны. На прафесійнае войска скарб не меў грошай. Сітуацыя выглядала амаль безнадзена. Але тут падаспела Аршанскай перамога. Яна абудзіла надзею ў літвінаў і жах сярод маскоўцаў.