- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Падарожжы ў прасторы і ў часе гэта «Загадкі беларускай гісторыі». Аўтар і вядоўца праграмы –прафесар Аляксандр Краўцэвіч: «Я распавяду невядомую і малавядомую гісторыю Беларусі.Прадстаўлю яе навукова і з пункту гледжання беларускага нацыянальнага інтарэсу». Спачатку драўляна-земляныя, потым – мураваныя замкі Наваградка дрэнна вывучаныя гісторыкамі, бо амаль не захавалася пісьмовых крыніц. А яны мелі слаўную гісторыю! Баранілі першую сталіцу ВКЛ ад крыжакоў татараў і маскавітаў. Асобная справа – кансервацыя сённяшніх замкавых руінаў, пра якую шмат было гаворана, але амаль нічога не зроблена.