- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Падарожжы ў прасторы і ў часе гэта «Загадкі беларускай гісторыі». Аўтар і вядоўца праграмы –прафесар Аляксандр Краўцэвіч: «Я распавяду невядомую і малавядомую гісторыю Беларусі.Прадстаўлю яе навукова і з пункту гледжання беларускага нацыянальнага інтарэсу». Сёння паселішча Мір – у ценю знакамітага Мірскага замку. А яно найменей на стагоддзе старэйшае за замак і мае не менш цікавую гісторыю, адкрытую археолагамі. За некалькі гадоў раскопак тут знойдзеныя манетныя скарбы, рэшткі ратушы, брамаў, ганчарны горан і дом ганчара XVII ст.