- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У ХХ ст. Гомель стаў сапраўды вялікім горадам, а яго аблічча фармавалася праз творчасць выбітных архітэктараў у першай траціне ХХ ст. У першыя гады савецкай улады збудаваныя г.зв. дамы-камуны – адпаведна ідэалогіі новага камуністычнага грамадства. У гомельскім архітэктурным ансамблі гарманічна спалучаюцца будынкі мадэрновыя, класіцыстычныя, ампірныя, савецкага даваеннага функцыяналізму і пасляваеннага сталінскага ампіру.