- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Падарожжы ў прасторы і ў часе гэта «Загадкі беларускай гісторыі». Аўтар і вядоўца праграмы –прафесар Аляксандр Краўцэвіч: «Я распавяду невядомую і малавядомую гісторыю Беларусі.Прадстаўлю яе навукова і з пункту гледжання беларускага нацыянальнага інтарэсу». Адзін з галоўных цэнтраў старога Менску – пляц Волі – узнік у выніку прадуманай горадабудаўнічай акцыі XVI ст. Цягам двух стагоддзяў, да самога расейскага захопу ў 1793 годзе, вакол плошчы сфармаваўся ўнікальны архітэктурны комплекс з ратушаю, кляштарамі, касцёламі і цэрквамі. Потым ён адно бурыўся – як у царскай Расеі, гэтак і ў савецкай Беларусі. Што засталося, а што адноўлена ў Беларусі незалежнай?