- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ад 1919 года ў Наваградку працавала недзяржаўная беларуская гімназія. Дзейнічала ў цяжкіх умовах пасляваеннай разрухі і неталеранцыі уладаў міжваеннай Польшчы. Але праз самаададаную працу выкладчыкаў – патрыётаў з дапамогай беларусаў з усіх канцоў свету гімназія з беларускай мовай выкладання дасягнула высокага ўзроўню адукацыі і пасяпяхова канкуравала з дзяржаўнай польскамоўнай. Закрытая ў 1934 года, афіцыйна за камуністычныя настроі навучэнцаў, большасць з якіх паехала вучыцца далей па-беларуску ў Віленскую гімназію – адзіную беларускую ва ўсёй міжваеннай польскай дзяржаве.