- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ад XI ст. памежны горад Мсціслаў займеў уласны замак на гары, якая сёння называецца Замкавай. Памежны абарончы рубеж Смаленскага княства, потым сталіца княства Мсціслаўскага. Ад XIV ст. становіцца адным з важнейшых усходніх цэнтраў ВКЛ каля мяжы з Масквой. Пастаянная баявая гатоўнасць, направа і мадэрнізацыя ўмацаванняў не дапамаглі ў ліпені 1654 г., калі ў замак уварваліся маскоўскія стральцы і выразалі каля 15 тыс. мсціслаўцаў і навакольнай шляхты з жонкамі ды дзецьмі. Сведкам г. зв. трубяцкой разні засталася праслойка вуглёў і касцей у культурным слоі Замчышча.