- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Францішак Скарына не мог абмінуць Вільні – сталіцы сваёй Айчыны. Бо ягоным пакліканнем было несці друкаванае слова людзям паспалітым на роднай мове. Ён заклаў першую друкарню ў Вільні, зарганізаваў яе працу, хоць яшчэ не меў магчымасці ператварыць кнігадрук у даходнае рамяство. Тое зрабілі ягоныя наступнікі – браты Мамонічы, якія паставілі справу на камерцыйную аснову: зараблялі дзякуючы найперш дзяржаўным замовам, працавалі на канцылярыю Вялікага Княства Літоўскага.