- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларусы доўгі час не мелі ўласнае дзяржавы і мусілі прыстасоўвацца да чужое. Каб зрабіць кар’еру, «стаць чалавекам», трэба было дапасавацца да іншае культуры, звычаяў, мовы. Праз некалькі пакаленняў прыстасавання выявіўся сіндром хваробы, якая праяўляецца ў тым, што сваё беларусам апрыёры здаецца горшым за чужое. І каб далучыцца да «вышэйшае» культуры, трэба адрачыся ад усяго свайго: вясковага ладу жыцця, мовы, нават прозвішча.