- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кляштары ордэну святой Брыгіты – вялікая рэдкасць у Беларусі, іх было ўсяго два, а неўзабаве застаўся адзін – гарадзенскі. Шчаслівым лёсам ён ацалеў і выдатна захаваўся да нашых дзён, хоць, зразумела, пры савецкай уладзе манашак выселілі. Ацалелі не толькі муры касцёла і кляштара ды ўнікальны драўляны лямус XVII ст. Калі ў пачатку 60–х гадоў XX ст. даследчыкі абследавалі сутарэнні, іх чакалі сенсацыйныя адкрыцці.