- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Горад над Вяллёю, заснаваны полацкімі крывічамі, на некалькі стагоддзяў зрабіўся сталіцаю буйной еўрапейскае дзяржавы. А ў пачатку ХХ ст. ператварыўся ў галоўны цэнтр беларускага нацыянальнага руху, якім заставаўся і ўвесь міжваенны час. Сённяшняя сталіца Рэспублікі Літва – Вільня – аддзеленая ад Беларусі мяжой Еўразвязу, застаецца важнаю часткаю беларускае нацыянальнае традыцыі.