- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Манаскі ордэн каталіцкага касцёлу, створаны адмыслова для адукацыі ды выхавання моладзі розных слаёў грамадства, з XVIII ст. закараніўся ў беларускім Шчучыне. Атрымаўшы шчодрыя ахвяраванні ад мясцовай магнатэрыі, айцы-піяры стварылі выдатную школу – калегіум, які паспяхова канкураваў з адукацыйнымі ўстановамі езуітаў. Зачынены царскімі ўладамі, ён аднавіўся ў міжваенны перыяд. У незалежнай Беларусі піяры вярнулі частку маёмасці ў Шчучыне і гатовыя працягваць сваю місію, каб толькі не перашкаджалі ўлады.