- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Царскія ўлады, напалоханыя выбухам рэвалюцыі 1905 г., пайшлі на паслабленне самадзяржаўнага рэжыму. Між іншага дазволілі нацыянальны друк, чым не прамінулі скарыстацца беларусы, стварыўшы першыя перыядычныя выданні на роднай мове – газеты «Наша доля» і «Наша Ніва». Абуджалі беларусаў да нацыянальнага жыцця. Выдаваліся ў галоўным тагачасным цэнтры краю – Вільні, якая сталася найважнейшым цэнтрам беларускага нацыянальнага руху.