- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Будоўлю святыняў у старадаўнім беларускім мястэчку інспіравалі і фундавалі яго ўладальнікі, найперш – знакаміты Язэп Корчак у першай палове XVII ст. Менавіта гэты магнат ажывіў будоўлю цэркваў ды касцёлаў у Глыбокім праз багатыя зямельныя дараванні ўніяцкім манахам-базылянам і каталіцкім босым кармелітам. Таксама заклаў першы парафіяльны касцёл Cвятой Тройцы, які ў XVIII ст. зрабіўся мураваным. Сёння гэты выдатны помнік віленскага барока – галоўная архітэктурная дамінанта гораду.