- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Будынкі ў стылі сталінскага ампіру – візітоўка Менску. Але гэты стыль – своеасаблівы помнік Сталіну, таму не лішнім будзе паразважаць, што гэта для беларусаў – спадчына сталінізму ці частка нацыянальнай архітэктуры? Сталінскі ампір – пышны архітэктурны стыль, які Сталін выбраў для сваёй чырвонай імперыі. Правадыр народаў планаваў маштабную перабудову савецкіх гарадоў. Дзеля гэтага трэба было пераносіць ці знішчаць гістарычныя будынкі.