- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларускія пратэсты 2020 г. паказалі, што беларусы не «народзец», а народ з пачуццем уласнай годнасці. Гэта было б немагчыма, калі б беларусы не здолелі з годнасцю прайсці праз усе выпрабаванні ХХ ст. Ворагі беларушчыны могуць бясконца казаць пра тое, што Беларусь атрымала незалежнасць выпадкова, як падарунак лёсу. Але дастаткова паглыбіцца ў гісторыю нацыянальнага руху, каб пераканацца, што ўсё ХХ ст. патрыёты Беларусі адчайна змагаліся за свой народ, культуру і суверэнную беларускую дзяржаву.